Эстэр Дзюфло

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эстэр Дзюфло
Remove ads

Эстэр Дзюфло (фр.: Esther Duflo; нар. 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1], Парыж) — французскі эканаміст, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2019 года «за эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю».

Хуткія факты Эстэр Дзюфло, Дата нараджэння ...

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (2016).

Remove ads

Біяграфія

Бацька — прафесар матэматыкі Мішэль Дзюфло. Яе маці Віялен Дзюфло — урач-педыятр.

У старэйшых класах школы вывучала рускую мову. У жніўні 1991 года 18-гадовая Дзюфло разам са сваімі сябрамі была сярод пратэстоўцаў на вуліцах Масквы супраць ГКЧП. У 1993 годзе правяла 10 месяцаў у Маскве, выкладала французскую мову і працавала над магістарскай працай. Адначасова працавала навуковым асістэнтам французскага эканаміста, звязанага з Банкам Расіі, і амерыканскага эканамічнага дарадцы Джэфры Сакса. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Вышэйшай нармальнай школе ў галіне гісторыі і эканомікі з дысертацыяй па гісторыі першай пяцігодкі ў Савецкім Саюзе. У 1999 годзе атрымала ступень доктара ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Муж — Абхіджыт Банерджы, узнагароджаны адначасова з Эстэр Дзюфло і Майклам Крэмерам Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015 года, у іх двое дзяцей 5 і 7 гадоў (у 2019 годзе). Пасля нараджэння першага дзіцяці Дзюфло прыняла амерыканскае грамадзянства.

Remove ads

Зноскі

  1. Esther Duflo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. Renowned French economist to join Obama’s team // France24.com — 2013. Праверана 14 кастрычніка 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30097304'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads