Эстэр Юй

кітайская актрыса і спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Эстэр Юй
Remove ads

Юй Шусі́нь (кіт.: 虞书欣; піньінь: Yú Shūxīn; нар. 18 снежня 1995, Шанхай, Кітай), больш вядомая як Эстэр Юй, — кітайская актрыса і спявачка , былая ўдзельніца праектнага гурта THE9, створанага падчас шоу на выжыванне iQIYI Моладзь і ты 2. Юй набыла вядомасць, зняўшыся ў папулярных кітайскіх тэлесерыялах «Знайдзі сябе» (2020), «Святло месяца» (2021) і «Каханне феі ды д’ябла» (2022).

Хуткія факты Эстэр Юй, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Дзяцінства і адукацыя

Юй Шусінь нарадзілася ў Шанхаі, КНР і з’яўляецца адзіным дзіцём у сям’і. Яе бацькі — магнаты нерухомасці і валодаюць некалькімі кампаніямі; сама Эстэр Юй таксама з’яўляецца адным з акцыянераў і валодае мноствам прадпрыемстваў.[1] Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў каледжы мастацтваў LASALLE у Сінгапуры, скончыўшы яго са ступенню ў галіне СМІ і індустрыі моды.[2]

Кар’ера

2015—2019: пачатак акцёрскай дзейнасці

У 2015 годзе Юй знялася ў сваім дэбютным серыяле «Памежны горад блуду», які ўпершыню з’явіўся на экранах у 2016 годзе.[3] Пасля з’яўлення на шоу Першакурснік Эстэр атрымала прызнанне.[4] У 2017 годзе яна здымалася ў якасці актрысы другога плана ў гістарычнай драме «Альянс дарадцаў»[5] і рамантычнам сямейнам серыяле «Звычайныя гады».[6]

У 2018 годзе актрыса першы раз знялася ў галоўнай ролі ў падлеткавым серыяле «Юнацтва», які з’яўляецца кітайкім рэмейкам карэйскай драмы 2016 года «Эпоха юнацтва».[7] У 2019 годзе Юй атрымала ролю акторкі ў рамантычнай камедыі «Мой дзівосны бойфрэнд 2».[8]

2020-дагэтуль: Моладзь і ты 2, новыя праекты

У 2020 годзе Юй узяла ўдзел у музычным шоу на выжыванне Моладзь і ты 2 і стала адной з найзнакамітых трэйні.[9] Яна дэбютавала ў складзе тэрміновага дзявочага C-pop гурта THE9 30 траўня 2020 года.[10]

У тым жа годзе Юй набыла вядомасць, сыграўшы мілую студэнтку ў папулярным рамантычным тэлесерыяле «Знайдзі сябе»,[11] і была намінавана на прыз глядацкіх сімпатый на 30-й цырымоніі кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол».[12] Пазней акторка сыграла мудрагелістую жанчыну-следчага ў гістарычным серыяле «Кроч павольна»[13], а таксама з’явілася ў драме «Каханне такое рамантычнае» у якасці запрошанай зоркі. У спіс Forbes China Under 30 Elite за 2020 год яна была ўключана як вядомая актрыса індустрыі забаў і спорту.

У 2021 годзе Юй сыграла пачынаючага рэдактара ў рамантычнай камедыі «Святло месяца».[14] 5 снежня гурт THE9 быў афіцыйна расфармаваны.

У 2022 годзе было пацверджана, што Юй здымаецца ў фэнтэзійным рамантычным серыяле «Каханне феі ды д’ябла».[15] Яна сыграла ролю жвавай ды нявіннай несмяротнай феі, якая па волі выпадку вызваляе з турмы небяспечнага дэмана. Юй таксама знялася ў экалагічным рамантычным серыяле «Каханне маленькага лесу».

Было таксама пацверджана, што Юй здымецца ў галоўнай жаночай ролі ў фантастычнай драме «Меч і фея», заснаванай на аднайменнай папулярнай кітайскай ролевай гульні.[16]

Remove ads

Фільмаграфія

Фільмы

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Тэлесерыялы

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Тэлешоу

У якасці вядучай

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

У якасці госця

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...

Дыскаграфія

Больш інфармацыі Год, Англійская назва ...
Remove ads

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Год, Прэмія ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Толькі ў якасці ўдзельніцы THE9.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads