Этналагічны музей (Вена)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Этналагічны музей (ням.: Museum für Völkerkunde) — найбуйнейшы антрапалагічны і этнаграфічны музей Аўстрыі. Заснаваны ў 1876 годзе. У наш час займае частку былога імператарскага палаца Гофбург. Змяшчае каля 250 тыс. экспанатаў з Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Амерыкі. Сярод важных калекцый увагі заслугоўваюць мексіканскія артэфакты, у тым ліку ўнікальныя ацтэкскія вырабы з пер'я (напрыклад, галаўны ўбор Мантэсумы); частка калекцыі Джэймса Кука (набыта ў 1806 годзе); шматлікія бронзавыя вырабы з Беніна; калекцыя К. фон Хюгеля, сабраная ў вандраваннях па Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Кітаю, і іншае.
Мае выдатную калекцыю еўрапейскай зброі, у тым ліку належалай рыцарству з Рэчы Паспалітай (даспехі Радзівіла Сіроткі, Стэфана Баторыя і іншых).
Музей не варта блытаць з Аўстрыйскім музеем фальклору (Österreichisches Museum für Volkskunde), назва якога гучыць вельмі падобна па-нямецку, які, аднак, змяшчае галоўным чынам матэрыялы па культурах Еўропы.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

