Эфект матыля (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Эфект матыля» (англ.: The Butterfly Effect) — амерыканскі фільм 2004 года. У галоўных ролях задзейнічаны Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Сцэнарый адсылае да паняцця эфекта матыля з тэорыі хаосу. Карціна была намінаваная на прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Найлепшы навукова-фантастычны фільм».

Хуткія факты Эфект матыля, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Па меры сталення Эван Трэборн і яго сябры (Лені, брат і сястра Келі і Томі Мілеры) перажывалі цяжкія псіхалагічныя траўмы, у выніку чаго ў Эвана часта здараліся правалы памяці. Джордж Мілер (Эрык Штольц), Бацька Келі і Томі прымушаў дзяцей і Эвана да здымак у дзіцячай парнаграфіі; Эвана амаль задушыў бацька Джэйсан Трэборн (Кіт Рэні), якога затым забілі ахоўнікі; гуляючы з дынамітам, Лені выпадкова забіў маці і яе маленькую дачку; Томі жыўцом спаліў сабаку Эвана.

Праз сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў пакоі інтэрната, Эван выяўляе, што калі чытае свае падлеткавыя дзённікі, можа падарожнічаць ў часе і змяняць мінулае. Яго падарожжа ў часе тлумачаць частыя правалы памяці, якія ён адчуваў у дзяцінстве, паколькі гэта былі моманты, калі яго дарослая асоба захапіла яго свядомасць, напрыклад, калі бацька душыў яго, зразумеўшы, што ў Эвана таксама ёсць здольнасць падарожнічаць у часе. Аднак у яго перагледжанага выбару ёсць наступствы, якія рэзка змяняюць цяперашняе жыццё. Напрыклад, яго таймлайн прыводзіць да альтэрнатыўных версій будучыні, у якім ён аказваецца то студэнтам каледжа, то зняволеным, які трапіў у турму за забойства Томі, то бязрукім інвалідам-калясачнікам. У рэшце рэшт ён разумее, што, нягледзячы на добрыя намеры выправіць мінулае, яго дзеянні прыводзяць да непрадбачаных наступстваў, ад якіх жудасна пакутуе ён сам або хто-небудзь з яго сяброў. Больш за тое, перажыванне новых успамінаў за дзясяткі гадоў з альтэрнатыўных часовых ліній выклікае ў яго пашкоджанне мозгу і моцныя насавыя крывацёкі. У рэшце рэшт Эван прыходзіць да высновы, што ў яго і яго сяброў ніколі не будзе добрай будучыні, пакуль ён працягвае змяняць мінулае, і разумее, што не дапамагае ім, а прычыняе боль.

Альтэрнатыўныя фіналы

Далей версіі фільма разыходзяцца.

У пракатнай версіі Эван глядзіць відэа, як упершыню знаёміцца з Келі. Ён вяртаецца ў гэты момант і замест звычайнага знаёмства кажа Келі: «Я цябе ненавіджу, і калі ты яшчэ раз да мяне падыдзеш, я заб’ю цябе і тваю чортаву сям’ю». Келі плача і ўцякае. Далей ідуць кадры, з якіх зразумела, што Келі і Томі засталіся жыць з маці пасля разводу з Мілерам-старэйшым.

Эван прыходзіць у сябе ў інтэрнаце, дзе жыве з Лені: ні ён, ні Лені не знаёмыя ні з Келі, ні з Томі. Эван разам з Лені спальвае дзённікі, заяўляючы, што разабраўся ў сабе. У канцы фільма Эван, які стаў паспяховым псіхолагам, ідзе па Нью-Ёрку і сустракае сталую Келі. Затым ідзе адзін з варыянтаў заканчэння фільма:

  1. Афіцыйнае кінапракатнае. Галоўныя героі па чарзе аглядаюцца і разыходзяцца ў розныя бакі[14].
  2. Адкрыты. Эван заварочваецца і ідзе ўслед за Келі[15].
  3. Шчаслівы. Павярнуўшыся адначасова, Келі і Эван знаёмяцца[16].

У рэжысёрскай версіі Эван глядзіць відэа, дзе яго маці рыхтуецца нараджаць. Эван забівае сябе ва ўлонні маці, абматаўшы і зацягнуўшы вакол горла пупавіну[17].

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...
Remove ads

Выдаленыя сцэны

У рэжысёрскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны, выразаныя з фінальнай версіі[18]:

  • Эван даведваецца, што яго дзед таксама мог перамяшчацца ў часе і, як і бацька, быў прызнаны вар’ятам.
  • Маці Эвана распавядае, што да яго нараджэння была цяжарная двойчы, і абодва дзіцяці нарадзіліся мёртвымі. Гэта значыць маецца на ўвазе, што здольнасці адпраўлення ў мінулае перадаюцца па спадчыне (гэтая ідэя згадваецца ў другой частцы фільма). Мёртванароджаныя дзеці спачатку нараджаліся і жылі сваім жыццём, але, высветліўшы, што змяненне мінулага прыводзіць да яшчэ больш горшых наступстваў (гэтая ідэя разгорнута ў другой і трэцяй частках фільма), прынялі рашэнне вярнуцца ва ўлонне маці і забіць сябе. Што зрабіў і Эван ў альтэрнатыўным фінале.
  • Эван з маці ідуць да варажбіткі, якая кажа, што Эван не мае лініі жыцця.
  • Уначы ў турме зняволеныя прыходзяць у камеру Эвана, каб згвалтаваць яго. На наступны дзень зняволеныя публічна чытаюць дзённікі Эвана.
  • Больш доўгая размова Эвана з маці, якая знаходзіцца ў бальніцы.
  • У канадскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны з аголенай натурай.

Саўндтрэк

Песні

  • Oasis — «Stop Crying Your Heart Out»
  • Bauhaus — «Dark Entries»
  • Departure Lounge — «Alone Again and»
  • AP2 — «The End»
  • AP2 — «Heroin Hate»
  • Jimmy Eat World — «Hear You Me»
  • The Chemical Brothers — «My Elastic Eye»
  • Even Rude — «When Animals Attack»
  • Scott Eversoll — «Sittin’ Single»
  • Brian Ginsberg — «Something Static»
  • Triggerpimp — «Lost»
  • The Jon Spencer Blues Explosion — «The Midnight Creep»

Інструментальная музыка

  1. Evan’s Plan / Evan & Mom (2:49)
  2. Mom and Evan / Evan’s Drawing (2:07)
  3. In the Basement / Knife Blackout (1:27)
  4. Going to See Dad (0:24)
  5. Jason’s Funeral (0:48)
  6. Lenny’s Explosive Flash / Hypnosis (3:10)
  7. Tommy’s Right Hook / We’re moving (1:26)
  8. Burnt Crockett (1:37)
  9. Drive to See Lenny / Inside Lenny’s Room (2:16)
  10. The Mailbox (1:14)
  11. The Diner (1:06)
  12. Kayleigh’s Funeral (1:40)
  13. Evan’s Warning (2:53)
  14. Sorority Strut (1:00)
  15. Evan Kills Tommy (2:04)
  16. Prison Escape (0:47)
  17. Prison (1:07)
  18. Stigmata Flashback (0:52)
  19. Evan & Kayleigh / Kayleigh Loves Lenny (2:42)
  20. Blowing Up Kayleigh (1:14)
  21. Lockdown Lenny / Send You a Postcard (3:15)
  22. Evan’s Escape (1:48)
  23. Everyone’s Fixed Memories / The Butterfly Effect Reprise (3:20)
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads