Эфіопа-суданскі памежны канфлікт (2020—2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эфіопа-суданскі памежны канфлікт, таксама Аль-Фашакскі канфлікт[3][4] — узброенае супрацьстаянне паміж Эфіопіяй і Суданам за кантроль над памежнымі тэрыторыямі паміж Суданам і эфіопскім рэгіёнам Тыграй.
Remove ads
Перадгісторыя
У 1902 кіраваны Вялікабрытаніяй Судан і Эфіопская імперыя падпісалі дамову аб належнай дэмаркацыі мяжы, але дагавор пацярпеў няўдачу, паколькі некаторыя раёны ўздоўж граніцы засталіся неўрэгуляванымі. Як у дамове 1902 года, так і ў дамове больш позняй 1907 года міжнародная мяжа праходзіць на ўсход, што азначае, што зямля аль-Фашака з’яўляецца суданскай, але эфіопы ўжо засялілі гэтую тэрыторыю і ўжо апрацоўвалі яе, плацячы падаткі эфіопскаму ўраду.
Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гг. Эфіопія і Судан пачалі доўгія бяздзейсныя перамовы аб дакладным месцазнаходжанні сваёй мяжы працягласцю 744 км (462 мілі). Самы складаны раён дагавора — аль-Фашака.
У 2008 годзе яны прыйшлі да кампрамісу. Эфіопія пагадзілася з тым, каб спрэчны край адыйшоў да Судана, але эфіопам па-ранейшаму будзе дазволена жыць там без перашкод.
Пасля таго, як у 2018 годзе Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) быў адхілены ад улады, лідары народа амхары асудзілі дамову як сакрэтную ўгоду і заявілі, што пры яе заключэнні з імі не кансультаваліся належным чынам.
5 снежня 2020 года ўзброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў раёне Аль-Фашака на мяжы з рэгіёнам Тыграй, дзе з пачатку лістапада разгарэліся баявыя дзеянні паміж эфіопскай федэральнай арміяй і апалчэннем НФВТ[5]. З 1990-х гадоў раён Аль-Фашака, які з’яўляўся тэрыторыяй суданскай правінцыі Гедарэф, знаходзіўся пад кантролем эфіопскіх апалчэнцаў і перасяленцаў.
12 снежня следчая камісія па надзвычайнаму становішчу і федэральны парламент абвінавацілі суданскае войска ў нападах на мірнае насельніцтва ў рэгіёне Тыграй у выніку змовы з НФВТ[6].
Remove ads
Храналогія канфлікту
2020
- 15 снежня — падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і паранены[7]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[8].
- 17 снежня — старшыня суверэннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і некалькі суданскіх генералаў наведалі базы суданскіх войскаў, размешчаных на мяжы з Эфіопіяй, з мэтай праверкі іх боегатоўнасці[9]. Абдэль Фатах аль-Бурхан заявіў, што суданская армія гатова абараніць памежныя гарады ад магчымых нападаў. Ужо на наступны дзень камандаванне суданскай арміі заявіла, што «не аддасць ні пядзі суданскай зямлі на мяжы з Эфіопіяй». Таксама на граніцу былі накіраваны дадатковыя суданскія войскі[10].
- 20 снежня — офіс прэм’ер-міністра Судана апублікаваў заяву аб тым, што перамовы аб дэмаркацыі мяжы з Эфіопіяй пройдуць 22 снежня[11].
- 21 снежня — у раёне Абу-Тэйур адбылося сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[12].
- 22 снежня — суданская армія заняла тры памежныя гарады і раён Хуршыд, якія знаходзіліся да гэтага пад кантролем эфіопскага апалчэння[13]. Адначасова прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі выказаў надзею на хуткае мірнае ўрэгуляванне памежнага канфлікту з Суданам пасля безвыніковых перамоваў аб дэмаркацыі мяжы ў Хартуме[14].
- 24 снежня — узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальнае эфіопскае апалчэнне атакавалі пазіцыі суданскай арміі на мяжы, выкарыстаўшы цяжкую артылерыю[15].
- 25 снежня — на мяжу былі перакінуты дадатковыя часці УС Эфіопіі, эфіопская баявая авіяцыя правяла трэніровачныя палёты на мяжы з суданскім рэгіёнам Гедарэф[16].
- 26 снежня — міністр інфармацыі Судана Фейсал Махамед Салех абвінаваціў эфіопскую армію ў новых нападах на суданскую тэрыторыю[17]. Суданскія СМІ паведамілі, што эфіопскія апалчэнцы разгарнулі ўздоўж суданскай мяжы артылерыю і бронетранспарцёры. У гэты ж дзень суданская армія ўзяла пад свой кантроль 11 населеных пунктаў у спрэчным раёне Курайша, якія раней былі занятыя эфіопскім апалчэннем[18].
- 29 снежня — ва ўрадзе Эфіопіі заявілі, што эфіопскія ўлады маюць намер актывізаваць свае намаганні па мірным урэгуляванні памежнай спрэчкі з Суданам[19]. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Эфіопіі Дзіна Муфці заявіў, што эфіопская армія будзе вымушана пачаць контрнаступленне, калі Судан не спыніць сваё прасоўванне ў раёне Аль-Фашака[20].
- 30 снежня — камандаванне суданскай арміі заявіла, што пад кантроль Судана перайшло больш за 80 працэнтаў тэрыторыі спрэчнага раёна Аль-Фашака[21].
- 31 снежня — міністр замежных спраў Судана Амар Камар ад-Дзін заявіў, што Судан узяў пад свой кантроль усе межы і спрэчныя тэрыторыі з Эфіопіяй[22].
2021
- 5 студзеня — узброеныя сілы Судана адбілі два напада эфіопскай арміі, а падраздзяленне дэсантнікаў суданскай арміі захапіла ў палон 1 эфіопскага салдата[23].
- 6 студзеня — прадстаўнік МЗС Эфіопіі абвінаваціў армію Судана ва ўзброеных нападах на эфіопскае мірнае насельніцтва ў раёне Аль-Фашака з выкарыстаннем буйнакаліберных кулямётаў і браніраваных аўтамабіляў[24].
- 7 студзеня — суданскія крыніцы паведамілі аб паланенні аднаго эфіопскага ваеннага[25].
- 11 студзеня — эфіопскія апалчэнцы, паводле заявы Судана, напалі на памежны суданскі пасёлак Альгіраіш, у выніку чаго загінулі 6 мірных жыхароў[26].
- 12 студзеня — прэс-служба МЗС Эфіопіі абвінаваціла Судан ў парушэнні дзяржаўнай мяжы Эфіопіі[27]. У адказ на гэта эфіопы перакінулі да мяжы ЗРГК Панцыр-С1[28].
- 13 студзеня — верталёт ВПС Судана, што ўзляцеў з аэрадрома «Вад-Зайд» у рэгіёне Гедарэф, пацярпеў крушэнне на мяжы з Эфіопіяй, усе тры члены экіпажа выжылі[29]. Адначасова эфіопскі самалёт парушыў паветраную прастору суседняй дзяржавы[30].
- 14 студзеня — па заяве суданскіх крыніц, у прыгранічнай паласе эфіопскія апалчэнцы пры нявысветленых абставінах забілі аднаго суданскага жыхара. Яшчэ тры чалавека былі імі арыштаваны[31].
- 17 студзеня — эфіопская армія вызваліла васьмярых суданскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў палоне са снежня[32].
- 24 студзеня — на мяжы дзвюх краін эфіопскія сілы абстралялі з мінамётаў суданскі ваенны патруль[33].
- 28 студзеня — стала вядома, што Эфіопія перакінула цяжкае ўзбраенне на спрэчную тэрыторыю. Армія краіны разгарнула ўзбраенне, уключаючы танкі і зенітныя батарэі, у памежным раёне[34].
- 30 студзеня — паведамлялася, што загінулі яшчэ трое мірных суданцаў[35].
- 9 лютага — падраздзяленне 17-й дывізіі суданскай арміі патрапіла ў засаду эфіопскіх апалчэнцаў у раёне Джэбель-Халава паміж штатамі Сенар і Гедарэф, падчас чаго быў забіты 1 афіцэр суданскай арміі[36].
- 11 лютага — салдаты суданскай арміі ўсталявалі кантроль над 50 тысячамі акраў сельскагаспадарчых угоддзяў на мяжы з Эфіопіяй пасля сутыкнення з эфіопскімі апалчэнцамі[37].
- 23 лютага — апалчэнцы з рэгіёну Амхара ўжылі зброю і адабралі ў суданскіх фермераў у раёне Аль-Фашака тысячу мяшкоў кукурузы[38].
- 26 лютага — эфіопскія апалчэнцы выкралі двух суданскіх фермераў у памежным раёне[39].
- 28 лютага — падраздзяленні суданскай арміі выціснулі эфіопскіх апалчэнцаў з памежных сельскагаспадарчых раёнаў Абера і Тадалі[40].
- 2 сакавіка — суданскія войскі ўступілі ў жорсткія сутыкненні з эфіопскімі апалчэнцамі ў раёне Берхта[41].
- 23 сакавіка — урад Судана паведаміў аб прапанове Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ажыццявіць пасрэдніцкія функцыі ў эфіопа-суданскіх перамовах аб памежным крызісе ў раёне Аль-Фашака[42].
- 24 сакавіка — адбылося боесутыкненне паміж суданскімі войскамі з эфіопскімі апалчэнцамі ў памежным раёне Басінда[43].
- 29 сакавіка — суданскія вайскоўцы выявілі на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр эфіопскіх апалчэнцаў, якія спрабавалі замяніць існуючыя памежныя знакі[44]. Адбылося боесутыкненне з удзелам 200 эфіопаў і невядомай колькасці салдат суданскай арміі, загінулі 2 чалавекі — 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[45].
- 3 красавіка — Судан зачыніў памежны пераход Галабат-Метэма з Эфіопіяй. Два дні таму эфіопскія апалчэнцы напалі на суданскіх мытнікаў у прысутнасці эфіопскіх вайскоўцаў[46].
- 8 красавіка — Валід Ахмад аль-Саджан, камандуючы 5-й суданскай брыгадай у Ум-Баракіт, што яны адваявалі 95% спрэчнага рэгіёну Аль-Фашага.[47].
- 13 красавіка — Судан вызваліў 61 захопленага эфіопскага салдата і перадаў іх ураду Эфіопіі праз памежны пераход Галабат[48].
- 23 ліпеня — ў раёне Галабата і Метэмы трое дзяцей з племя фелата былі выкрадзены эфіопскімі апалчэнцамі[49]. Пазней яны схапілі капітана Узброеных сіл Судана Бааха ад-Дзін Юсэфа, камандуючага ваеннай акругай Галабат. Паланенне афіцэра здарылася падчас пагоні за выкрадальнікамі дзяцей[50].
- 24 ліпеня — Судан зноў зачыніў памежны пераход Галабат з Эфіопіяй[50].
- 25 верасня — эфіопы паспрабавалі захапіць раён Ум-Баракіт. Атака была паспяхова адлюстравана суданскімі сілавікамі[51].
- 27 лістапада — шэсць суданскіх салдат былі забіты ў выніку нападу эфіопскіх войскаў у раёне Аль-Фашака[52].
- 15 снежня — Судан абвясціў аб поўным кантролі над спрэчнымі тэрыторыямі[53].
2022
Remove ads
Гл. таксама
- Судана-эфіопскія адносіны
- Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт
Зноскі
- Sudan, Ethiopia agreed to settle all disputes peacefully(недаступная спасылка). Sudan Tribune (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 28 сакавіка 2023.
- Ethiopia army carries out fresh attacks on Sudanese border strip. Sudan Tribune. 28 November 2021. Праверана 29 November 2021. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 8 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 8 студзеня 2022.
- "Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.
- "Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020. Праверана 5 студзеня 2021.
- Архівавана 1 студзеня 2021.
- Архівавана 1 студзеня 2021.
- Архівавана 31 снежня 2020.
- Архівавана 10 студзеня 2021.
- Эфиопия перебрасывает «Панцири» к границе с Суданом Архівавана 14 студзеня 2021.
- Ethiopia Moves Artillery to Sudanese Border After Deadly Clashes // Blomberg, 28 января 2021
- السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون(недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
- Sudanese army chases Ethiopian militia out of border area Архівавана 1 сакавіка 2021.
- Sudan closes Gallabat border crossing after Ethiopian militiamen's attack. Sudan Tribune. April 4, 2021. Праверана September 29, 2021. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- السودان: استرداد 95% من أراضي الفشقة الحدودية مع إثيوبيا [Sudan: Reclaimed 95% of Al-Fashqa border lands with Ethiopia]. Al Arabiya(ар.). April 8, 2021. Праверана September 29, 2021.
- Abdelmoneim, Barham; Barakat, Bassel (April 13, 2021). Sudan hands over 61 captive soldiers to Ethiopia. Anadolu Agency. Праверана September 29, 2021.
- Sudanese children abducted near Ethiopian border. Sudan Tribune. July 23, 2021. Праверана September 29, 2021. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- مليشيا اثيوبية تقتاد قائد عسكري سوداني والسلطات تغلق معبر القلابات الحدودي - سودان تربيون (ар.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (23 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана September 29, 2021.
- Abdelaziz, Khalid; Mourad, Mahmoud; Endeshaw, Dawit; Lewis, Aidan (September 26, 2021). MacSwan, Angus (рэд.). Sudan says it repelled attempted incursion by Ethiopian forces. Reuters. Праверана September 26, 2021.
- AfricaNews. Sudanese army deployed along the disputed border with Ethiopia (англ.). Africanews (15 снежня 2021). Праверана 16 снежня 2021.
- Ethiopia Says It Downed Arms-Laden Plane Crossing from Sudan. Bloomberg.com. 24 August 2022. Праверана 27 August 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads