Эўгяніюс Матузявічус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эўгяніюс Матузявічус (лац.: Eugenijus Matuzevičius; 24 снежня 1917, г. Урупінск, Вобласць Войска Данскога, РСФСР — 20 чэрвеня 1994) — літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1977).

Хуткія факты Эўгяніюс Матузявічус, Асабістыя звесткі ...

Вучыўся ў 19391943 гадах Каўнаскім і Вільнюскім універсітэтах.

Remove ads

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзяржаўная прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамантычная прыўзнятасць, песенныя інтанацыі.

Для зборніка Янкі Купалы на літоўскай мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А. Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п'есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і іншых беларускіх паэтаў. Укладальнік зборніка твораў Я. Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, беларускую літаратуру, культуру.

Remove ads

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, А. Бачыла, А. Вярцінскі, А. Грачанікаў, Л. Дайнека, М. Калачынскі, Я. Крупенька, П. Марціновіч, А. Разанаў, М. Танк.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads