Эўджэніа Мантале

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўджэніа Мантале
Remove ads

Эўджэніа Мантале[7] (італ.: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя-12 верасня 1981, Мілан) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыццёвы сенатар.

Хуткія факты Эўджэніа Мантале, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і камерсанта. У юнацтве браў урокі спеваў, хацеў стаць оперным спеваком. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1920-х працаваў у фларэнційскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезены за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швейцарыя). Пасля вайны пераехаў у Мілан, супрацоўнічаў з газетай «Кар’ерэ дэла Сера» як літаратурны і музычны крытык.

Remove ads

Прызнанне

У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Монтале атрымаў званне пажыццёвага сената ра, у 1975 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазітар Гафрэда Петрасі (1904—2003).

Творы

• Ossi di seppia / панцыры каракаціц (1925)
• Le occasioni / Абставіны (1939)
• Finisterre / Фіністэрэ(1943)
• Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
• La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
• Satura / Сатура (1971)
• Mottetti / Мотеты (1973)
• Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)

Беларускія пераклады

• Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
• Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
• Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.

Зноскі

1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.

3. Монтале Эудженио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Eugenio Montale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Eugenio Montale // Brockhaus Enzyklopädie

6. Таксама існуе ранейшы варыянт напісання імя і прозвішча Эўджэніо Мантале у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.87.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads