Эўкаліпт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўкаліпт (Eucalyptus) — род дрэў і некаторых кустоў, налічваецца больш за 700 відаў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню еўрапейцы пабачылі эўкаліпт на востраве Тасманія больш за 200 гадоў таму. У 1777 г. яго насенне было завезена ў Англію.
Большасць эўкаліптаў паходзіць з Аўстраліі, некаторыя — з астравоў Новай Гвінеі і Інданезіі, а адзін від — нават з Філіпінскіх астравоў. Шматлікія віды былі інтрадукаваны ў засушлівых раёнах іншых частак свету, уключаючы Каліфорнію, Афрыку, Паўднёвую Еўропу, Індыю і Кітай.
Remove ads
Характарыстыка
Дасягаюць вышыні 100—155 метраў. Варта адзначыць, што вышыня эўкаліптаў розная, бо сярод іх налічваецца 700 відаў. Не ўсе яны дасягаюць такіх гіганцкіх памераў: ёсць сярод іх і карлікі, якія ледзь дасягаюць 2—3 метраў у вышыню.
Дзякуючы каштоўнай драўніне і здольнасці да хуткага росту, эўкаліптавыя лясы культывуюць амаль ва ўсіх трапічных і субтрапічных краінах. З-за хуткага росту ім патрабуецца вялікая колькасць вады, што прыводзіць да высушвання глебы. Адзін сталы эўкаліпт можа на працягу года спажыць 14 тон вады.
Эўкаліпт расце вельмі хутка і да стогадовага ўзросту дасягае вышыні 100 м. Асабліва хуткі рост назіраецца ў першае дзесяцігоддзе, калі кожны год дрэва вырастае на 4—5 м. Затым рост запавольваецца. Праз 20—30 гадоў эўкаліпт дасягае вышыні 35 м пры дыяметры ствала, як у 200-летняга дуба. Пяцігадовыя эўкаліпты ўтвораць сапраўдны лес.
Remove ads
Выкарыстанне
З некаторых відаў эўкаліпта атрымліваюць алей, а з іншых — вельмі цвёрдую драўніну. Эўкаліпт таксама вядомы як араматычная расліна, з якой атрымліваюць каштоўныя эфірныя алеі (эўкаліптавы алей), выкарыстоўваемыя ў медыцыне і парфумерыі. Эўкаліпты таксама вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін, у мэтах меліярацыі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads