Эўрынома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўрыно́ма, (стар.-грэч.: Εὐρυνόμη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі акіяніда, дачка Акіяна і Тэфіды[1].

Жонка Афіёна, кіравала Алімпам[2] (паводле Ферэкіда Сірскага). Дзерлася ўрукапашную з Рэяй[3], але пацярпела паражэнне і была скінута ў Тартар[4].
Маці харыт, народжаных ёю ад Зеўса[5] (ці Акіяна). Маці Асопа ад Зеўса (па версіі)[6]. Разам з Фетыдай дапамагла Гефесту[7].
Яе храм знаходзіўся ў Аркадзіі, яе драўляная статуя аблытана залатымі ланцугамі, ніжняя частка цела як у рыбы[8]. Служка багіні Гармоніі[9].
У гонар Эўрыномы названы астэроід (79) Эўрынома, адкрыты ў 1863 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Гесіёд. Тэагонія 359; Гігін. Міфы. Уводзіны 6
- Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 500
- Схолии к Ликофрону. Александра 1191 // Примечания Н. А. Чистяковой в кн. Аполлоний Родосский. Аргонавтика. М., 2001. С.184
- Лікафрон. Аляксандра 1197
- Гесіёд. Тэагонія 907; Калімах, фр.384 Пфайфер; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2; 3, 1
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 6
- Гамер. Іліяда XVIII 398
- Паўсаній. Апісанне Элады VIII 41, 4.6
- Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 311
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads