Эдуард Вільдэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Вільдэ
Remove ads

Эдуард Ві́льдэ (эст.: Eduard Vilde; 4 сакавіка 1865, Пудыверэ, Эстонія — 26 снежня 1933, Талін) — эстонскі пісьменнік.

Хуткія факты Эдуард Вільдэ, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1865 года ў Пудыверэ. У 18751882 гадах вучыўся ў Таліне ў павятовым вучылішчы. З 1883 года працаваў журналістам у розных эстонскіх і нямецкіх газетах у Таліне, Тарту і Рызе.

У 18901892 гадах жыў у Берліне. У 1896 жыў у Маскве, дзе падтрымліваў сувязь з марксісцкімі кружкамі латышскіх студэнтаў. Вільдэ прыняў удзел у рэвалюцыйным руху 1905 года і вымушаны быў эміграваць у Фінляндыю, дзе выдаваў палітычны сатырычны часопіс «Шыбеніца» (1906), які тайна распаўсюджваўся ў Эстоніі. Затым эміграваў у Данію, у Капенгаген. Паездка ў Амерыку ў 1911 годзе дала пісьменніку матэрыял для зборніка сатырычных фельетонаў «Усмешкі».

Вярнуўся на радзіму пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Уступіў у эстонскую сацыял-дэмакратычную партыю. У незалежнай даваеннай Эстоніі займаўся галоўным чынам выданнем збору сваіх сачыненняў.

Перад смерцю Вільдэ звярнуўся з заклікам да эстонскага народа, заклікаючы яго да актыўнай барацьбы супраць фашызму.

Remove ads

Творчасць

Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гістарычнай трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902), «Калі сяляне з Аніл наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (19051908) пра сялянскі рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхалагічны раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зборнік «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.

Remove ads

Зноскі

  1. Eduard Vilde // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25504413'></a>
  2. Eduard Vilde // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Вильде Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads