Эдуард Ашэравіч Казачкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдуард Ашэравіч Казачкоў (нар. 1933, г. Гомель) — беларускі кампазітар, ваенны дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1985).

Хуткія факты Эдуард Ашэравіч Казачкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе Маскоўскі інстытут ваенных дырыжораў, у 1967 годзе — Беларускую кансерваторыю па класе А. Багатырова. У 1969—1987 гадах ваенны дырыжор Групы савецкіх войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1973 года.

Творчасць

Для яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, музычнай камедыі і казкі; вакальна-сімфанічныя (у т.л. араторыя «Не! Nein! No pasaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна-інструментальныя і камерна-вакальныя творы; харавая сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на народныя словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі беларускіх народных песень і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads