Эрнэст Магнус Дэнгаф

ваявода парнаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнэст Магнус Дэнгаф
Remove ads

Эрнэст Магнус Дэнгаф (15811642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян парнаўскі (16351640), ваявода парнаўскі (16401642), староста дорпацкі і цельшаўскі.

Хуткія факты Эрнэст Магнус Дэнгаф, Кашталян парнаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Ліфляндыі. Старэйшы сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Малодшыя браты — палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода паморскі Герард Дэнгаф (каля 15901648), ваявода дорпацкі і серадзскі Каспер Дэнгаф (15881645).

У 1635 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф быў прызначаны кашталянам парнаўскім, а ў 1640 годзе атрымаў пасаду ваяводы парнаўскага. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй і Швецыяй. З 1625 года прыняў удзел у кароннай камісіі, створанай для заключэння мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Удзельнічаў у заключэнні Альтмаркскага (1629) і Штумсдорфскага (1635) перамір'яў.

У 1633 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф атрымаў ад германскага імператара Фердынанда II Габсбурга тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яму належаў замак Вальдау ў даліне р. Прэгель ва Усходняй Прусіі.

Remove ads

Сям'я

Быў у шлюбе з баранэсай Кацярынай фон Дона (1606—1659), ад якой меў трох сыноў і адну дачку:

Remove ads

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads