Юань-ці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юань-ці (англ.: Yuan-ti) — у сусвеце Забытых Каралеўстваў (Dungeons & Dragons) раса змеялюдзей. Утварылася ад сувязяў асоб ганарлівай старажытнай цывілізацыі людзей з магутнымі змеепадобнымі істотамі — саўрыянамі. Іх можна знайсці ўсюды на Фаэруне, але большасць з іх захоўваюць таямніцу свайго існавання і месца свайго жытла. Юань-ці працяглы час спрабавалі захапіць розныя каралеўствы Фаэруна, але ў асноўны беспаспяхова. Урэшце яны замацаваліся толькі ў некалькіх месцах — у горадзе Хландэт, у зямлі Талашар, у глыбіні Чорных Джунгляў і Джунгляў Мхайр. Цяпер юань-ці, акрамя простага ўварвання, выкарыстоўваюць шматлікіх агентаў, у асноўным «заражаных», якія выглядаюць цалкам як людзі, толькі іх душа апаганена і аддана юань-ці.

Remove ads

Лад жыцця

Грамадства юань-ці — каставае. Ніжэйшая каста — так званыя «чыстакроўныя» — тыя юань-ці, у кім больш чалавечай крыві. Яны выглядаюць амаль як людзі, з некаторымі змяінымі рысамі — змяіным языком, вачыма, з нешматлікімі чашуйкамі на скуры. Гэта слугі і шпіёны, яны самыя слабыя, як фізічна, так і магічна. Вышэйшыя колы юань-ці амаль цалкам маюць выгляд змей, захоўваючы толькі чалавечыя рукі, часам галовы ці іншыя рысы. Храмы бога Ссэта — цэнтр жыцця юань-ці. У іх рэгулярна прыносяцца чалавечыя ахвяры. Лідары супольнасцей юань-ці — святары і жрацы. Паселішчы звычайна размяшчаюцца на месцы старажытных руін ці пад імі. Старых яны паважаюць за мудрасць і досвед. У адрозненне ад іншых злых істот, юань-ці рэдка скідваюць з трона старых лідараў, дазваляючы ім правесці апошнія дні ў спакоі і дрымотнасці.

Аберацыі — найболей моцная і найменей чалавекападобная парода юань-ці, якая кіруе астатнімі. Юань-ці добра валодаюць магіяй, адзін з іх сакрэтаў — ператварацца ў звычайную гадзюку і хавацца, калі пагражае небяспека. Жывуць юань-ці ў сярэднім 80 гадоў, хаця некаторыя дажываюць да 120.

Remove ads

Светапогляд

Юань-ці лічаць сябе найвышэйшай расай Забытых Каралеўстваў. Дзяцей яны змалку вучаць, што калісьці Зямля належала іх продкам, змеепадобным багам саўрыянам, і таму трэба вярнуць яе пад былое кіраўніцтва.

Юань-ці ў камп’ютарных гульнях

  • Neverwinter Nights
  • Demon Stone

Спасылкі

  • Юань-ці (руск.)(недаступная спасылка)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads