Юбілейная капліца (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юбілейная капліца — рымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору. Знішчана за савецкім часам.

Месцілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць крама «Тэхніка ў быце»[1].
Remove ads
Гісторыя
У 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу[2].
Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам.
Галерэя
- Старыя здымкі
- М. Астанковіч, 1903
- 1917
- 1917
- 1947
Зноскі
- Юбілейная плошча // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 31
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 108
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads