Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
юбілейны медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1967 года ў адзначэнне 50-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалю — мастак А. Б. Жук.
Юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
- маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія складаюцца да 23 лютага 1968 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- слухачы і курсанты ваенна-навучальных устаноў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- маршалы, генералы, адміралы, афіцэры і звыштэрміновікі, якія былі звольнены з абавязковай вайсковай службы ў запас ці адстаўку і маюць выслугу гадоў у Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР 20 і больш каляндарных гадоў;
- Героі Савецкага Саюза і асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы трох ступеняў.
Узнагароджанне юбілейным медалём распаўсюджана:
- на былых чырвонагвардзейцаў,
- ваеннаслужачых, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Савецкай Радзімы ў радах Узброеных Сіл СССР,
- асоб, ганараваных у перыяд праходжання абавязковай вайсковай службы ордэнамі СССР ці медалямі:
- на партызан грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «40 гадоў Узброеных Сіл СССР».
Станам на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 527 270 чалавек.
Remove ads
Апісанне медалю
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні, залацістага колеру, мае форму правільнага круга дыяметрам 37 мм.
На правым боку медалю знаходзіцца пяціканцовая чырвоная эмалевая зорка. Зорка размяшчаецца на фоне пяці пучкоў прамянёў, якія выходзяць з-пад тупых вуглоў зоркі. У сярэдняй частцы зоркі — круг дыяметрам 19 мм, на матавым фоне якога змешчана профільная пагрудная выява двух салдатаў Савецкай Арміі ў будзёнаўцы і касцы. Па краях круга юбілейныя даты: «1918» і «1968». Вакол зоркі намаляваны вянок: левая галіна вянка — з лаўровага лісця, правая — з дубовага.
На адваротным боку медалю ў верхняй частцы — пяціканцовая зорка, у сярэдняй часткі якой на матавым фоне — выява молата і плуга. Ніжэй зорачкі надпіс: «ПЯТЬДЕСЯТ ЛЕТ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» (руск.: ПЯЦЬДЗЯСЯТ ГАДОЎ УЗБРОЕНЫХ СІЛ СССР).
Краі медалю акаймаваны борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бірузовага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная белая палоска шырынёй 2 мм, справа і злева ад якой размешчаны чырвоная і белая палоскі. Шырыня чырвонай палоскі 2 мм, белай — 0,5 мм.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads