Ювеналій Аляксандравіч Вейс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ювеналій Аляксандравіч Вейс (5 студзеня 1878, г. Екацярынбург — 12 снежня 1950) — беларускі вучоны ў галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік АН БССР (1940, член- карэспандэнт з 1936), доктар тэхнічных навук (1937), прафесар (1909). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі ў 1899. У 1920-41 загадчык кафедры механізацыі сельскай гаспадаркі, прарэктар БСГА. У 1941-45 прафесар Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута . У 1946-47 узначальваў Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР. З 1947 загадчык лабараторыі па вывучэнні фізіка-механічных уласцівасцяў раслін Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Работы па пытаннях праектавання і прымянення сельскагаспадарчых машын і механізмаў. Сканструяваў і ўжыў на практыцы шэраг сельскагаспадарчых машын, вымяральных і навучальных прыбораў[1].
Асноўныя працы
Аўтар больш за 90 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2].
- Курс сельскохозяйственного машиноведения. 4-е изд. М.; Л.: ОГИЗ-ГИСХККЛ, 1931.
- Вейс, Ю. А. Сельскохозяйственное кустарное машиностроение в России / Ю. А. Вейс. — Киев, 1915.
- Вейс, Ю. А. Курс сельскохозяйственного машиноведения / Ю. А. Вейс. — 3-е изд., значит. перераб. и доп. — Москва ; Ленинград : Госиздат, 1929 ; 1931.
- Вейс, Ю. А. Почвообрабатывающие и посевные машины травопольной системы земледелия : пособие для студентов агрономических вузов, факультетов механизации сельского хозяйства и руководящих работников земельных органов и МТС / Ю. А. Вейс. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1952.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), медалямі[2].
Зноскі
- Вейс Ювеналий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads