Югася Каляда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юга́ся Каляда́, сапраўднае імя Яўге́нія Пара́шчанка (10 лютага 1981, Гомель) — беларуская пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Мінск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск).
Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтар кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя». У 2007 кніга «Галоўная памылка Афанасія» выйшла ў польскім перакладзе пад назвай «Traktor».
Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменніца шчыльна пераплятае з ірэальнасцю сноў, фантазій і канспектаў ненапісаных раманаў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads