Юзафполле (парк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзафполле (парк)map
Remove ads

Юзафполле — парк у горадзе Талачыне Віцебскай вобласці, прызначаны для адпачынку гараджан і гасцей, правядзення святаў і іншых масавых мерапрыемстваў. У канцы ХІХ стагоддзя ў паўднёва-заходняй частцы Талачына быў створаны сядзібны комплекс «Юзафполле», ад якога захаваліся значныя пасадкі пейзажнага парку, невялікая сажалка, гаспадарчая пабудова (маслабойня) з чырвонай цэглы.

Хуткія факты Юзафполле, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Апісанне

Парк з’яўляецца адзіным са старэйшых у Беларусі, размясціўся на паўднёвай ускраіне Талачына, дзе рака Друць робіць плаўны выгін, падковай агінаючы заходнюю частку парку. Тэраса адрозніваецца і рознабаковасцю форм рэльефу. Яго своеасаблівасць і вызначыла асаблівасць пабудовы сядзібы. Яе парадная частка нясе рысы класічнай планіроўкі. Яна размешчана на ўзвышэнні, на восі выгіну Друці, чым забяспечваецца бачнасць маляўнічых перспектыў: паварот ракі, рэчышча, поймы з прыгожымі вятроўнікавымі асацыяцыямі, зарэчныя далі.

У аснову кампазіцыі парку, які параўнальна добра захаваўся ў колішніх межах, пакладзены прынцып чаргавання дрэвавых груп, невялікіх масіваў з палянкамі. У складзе парку выдзяляюцца дзве часткі. Паўночна-ўсходняя (да выгіну ракі) прадстаўлена лагчынападобным паніжэннем, якое плаўна спускаецца да рэчышча ракі, у цэнтры яго паляна. Яна мае зрэзаны контур, маляўнічыя ўзлескі. У яе афармленні выкарыстоўваюцца клумбы і букетныя пасадкі. Захавалася дзве клумбы. Дыяметр першай — 11 м, яна няправільнай формы, ліпы — у два кругі; дыяметр другой — 9 м, захавалася 14 ліп.

Паўночны кут парку засаджаны ліпамі, адзінкавымі клёнамі, сасной, бярозай, ёлкай.

Другая, паўднёвая частка парка, выцягнута ўздоўж крутога берага Друці і забалочанага паніжэння. Кампазіцыйным цэнтрам гэтай часткі з’яўляецца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, дзе ў 1960 годзе ўстаноўлены помнік.

Па грэбені тэрасы праходзіць прагулачная дарожка. Па схіле, нібы вартавыя, узвышаюцца векавыя сосны. У цэлым, хаця парк увайшоў у межы горада, ён прасторава адасоблены ад яго, надзелены прыемнай адметнасцю цішыні, ізаляванасці, адзіноты і разам з тым звязаны з акаляючымі краявідамі.

З пабудоў сядзібы захавалася збудаванне маслабойні з чырвонай цэглы, у цяперашні час дабудаванае і прыстасаванае для патрэб прадпрыемства «Мара»[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads