Юзаф Бяляк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Бяляк (1741, в. Лоўчыцы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці — чэрвень 1794) — вайсковы дзеяч ВКЛ, генерал-маёр (1790).
Remove ads
Біяграфія
Належаў да беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання Белякоў. Быў на вайсковай службе ў Саксоніі, удзельнік Сямігадовай вайны 1756—1763 гадоў. Прыхільнік караля Аўтуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У час Барскай канфедэрацыі камандзір каралеўскага палка татар. У 1769 на баку канфедэратаў удзельнічаў y бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі раён) і на Жамойці, y верасні 1771 — y пераможнай бітве над расійскімі войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі раён). 23.9.1771 года ў бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі раён), калі войска ВКЛ было разбіта рускімі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. У 1788—1789 удзельнічаў ў задушэнні сялянскага паўстання на Украіне. У чэрвені—ліпені 1792 на чале пярэдняга корпуса войска ВКЛ ваяваў пад Свержанем (Стаўбцоўскі раён), Зэльвай і Брэстам. Далучыўся да паўстання 1794, у чэрвені ўзначаліў корпус, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads