Бездзеж

аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бездзежmap
Remove ads

Бе́здзеж[1] (трансліт.: Biezdziež, руск.: Бездеж) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бездзежскага сельсавета. Знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці непадалёку ад Спораўскага возера. Паштовы індэкс — 225848.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геалогія

За 0,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца Бездзежскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Бездзеж датуецца 1409 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. 8 верасня 1771 года прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікага Міхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам[2] прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, Слонімскай губерні (з 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Бездзеж увайшоў у БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.

17 студзеня 1999 года ў вёсцы быў адкрыты Бездежскі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»[3][4]. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні і музыкі «Сваякі».

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 176 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 169[5].

Славутасці

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads