Юзаф Вейсенгоф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Вейсенгоф (польск.: Józef Weyssenhoff; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932, Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.
Remove ads
Біяграфія
Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879—1884 гадах вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.
З 1891 года жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікам[4] Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.
Пасля здушэння рэвалюцыі 1905—1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924 годзе, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.
Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
Remove ads
Выбраныя творы
- Z Grecji (1894)
- Za blekitami (1894)
- Zaręczyny Jana Belzkiego (1894)
- Pamiętnik (1903)
- Syn marnotrawny (1905)
- Spralacza (1905)
- Litva (1905)
- W ogniu (1905)
- Unja (1910)
- Puszcza (1915)
- Soból i panna (1911);
- Hetmani (1911)
- Soból i panna (паляўнічы цыкл, 1913)
- Cudno i ziemia cudneńska (1921)
- Mój pamiętnik literacki (1925)
- Gromada (1925)
- Pisma, t. 1-13 (1927—1928)
Зноскі
- Józef Weyssenhoff // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- RKDartists Праверана 3 верасня 2022.
- Аднойчы за картачным сталом у Пецярбургскім Яхт-клубе прайграў сваяку цара радавы маёнтак Самакленскі.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads