Юзаф Коцел
(1764—1810) пасол на Вялікі сойм, палкоўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Коцел герба «Пелікан» (польск.: Józef Kociełł; 20 верасня 1764 — 18 кастрычніка 1810) — палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, эміграцыйны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 верасня 1764 года ў сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генерала-маёра войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Ганны з Тышкевічаў.
Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і Св. Станіслава (1791).
У 1788 годзе пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павета. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасці Пастаяннай Рады. У 1791 годзе належаў да Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.
У 1794 годзе ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касцюшка крытыкаваў яго за бяздзейнасць.
Належаў да правага крыла кіраўнікоў паўстання, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за яго «левую» дзейнасць.
Пасля паўстання эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810 года. Пахаваны быў у в. Беніца.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads