Юзаф Лоскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́заф Ло́скі (польск.: Józef Łoski; 16 студзеня 1827, в. Кастамлоты над Бугам — 13 студзеня 1885, Варшава) — польскі гісторык і археолаг-аматар, выдавец, малявальшчык, гравёр, фатограф.
Remove ads
Біяграфія
Уладальнік маёнтка Кастамлоты ў Бельскім павеце Сядлецкай губерні. Замалёўваў, фатаграфаваў і апісваў ваколіцы свайго маёнтка[1]. Супрацоўнічаў з часопісам «Kłosy» і «Gazeta Warszawska». Таксама праводзіў археалагічныя даследаванні ў ваколіцах Кастамлотаў, Даўгабродаў і Кодані. Вынікі сваёй працы апублікаваў у 1876 годзе ў часопісе «Wiadomości Archeologiczne » пад назвай «Берагі Буга. Паганскія магілы ў Кастамлотах» (польск.: Brzegi Buga. Groby pogańskie w Kostomłotach).


Калекцыянаваў археалагічныя помнікі, медалі, у зборы Лоскага мелася таксама калекцыя зброі. У 1856 годзе прадметы са збору дэманстраваліся на варшаўскай выстаўцы помнікаў даўніны[1].
З 1875 года пасля продажу маёнтка жыў у Варшаве[1]. У 1883 годзе выдаў гістарычную кнігу «Ян Сабескі, яго сям’я, таварышы па зброі і тагачасныя помнікі» (польск.: Jan Sobieski, jego rodzina, towarzysze broni i współczesne zabytki).
Пахаваны на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (кватэра 59, рад 6, месца 7).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads