Юзаф Нарановіч-Наронскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Нарановіч-Наронскі або Язэп Нарановіч-Наронскі (1610[1], Кейданы, Жамойцкае староства — 1678[1][2], Кёнігсберг[d] ці Шчытна, Вармінска-Мазурскае ваяводства) — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык. Пратэстант паводле веравызнання, лічыў сябе русінам.
Вучыўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Кейданах і, магчыма, у Нідэрландах. З 1644 года на службе ў Януша Радзівіла, у 1644—1653 гадах зрабіў планы радзівілаўскіх гарадоў ВКЛ. Пасля смерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генеральную карту Усходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэння рэк Нёмана і Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбергу. Большасць вядомых па крыніцах прац Ю. Нарановіча-Наронскага не захавалася.
Remove ads
Бібліяграфія

- «Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геаметрыі і фартыфікацыі.
- Jozeph Naronowicz Naroński. Optica lubo perspectiva to iest opisanie nauk widzenia albo przezoru w obaczeniu wszelkich rzeczy wymalowania y własney postaci wyrażenia także osobliwie architectura militaris to iest budownictwo woienne... potem architectura civilis - budownictwo pałacowe : z osobna tablice nazwisk wszystkich nauk matematycznych... z tłumaczeniem z łacińskiego na polskie na ostatku przydana rabdologia albo prędkorachunkowy sposób arithmetici... : to wszystko wzięto z różnych autorów, z wielą przydatków y z doświadczenia samego napisano / przez Jozepha Naronowicza Narońskiego, którego ręką rysowane y pisane A. D. 1659 Junii 3 skończono.. — 1659.
- «Мастацтва артылерыі» (1665)
- «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads