Юзаф Сангушка
маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768).
Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.
Remove ads
Біяграфія
З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзе[3]. На сойме 1767—1768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.
Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.
У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (1775—1790).
Remove ads
Зноскі
- Józef Paulin Jan Adam Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 171.
- Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads