Уладзіслаў Гуроўскі

(1715—1790) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Гуроўскі
Remove ads

Уладзіслаў Гуроўскі (каля 1715 — 23 мая 1790, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (17641768), маршалак надворны (17681781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла (1772), расійскіх ордэнаў Святой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).

Хуткія факты Уладзіслаў Гуроўскі, Вялікі маршалак літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх герба «Учэле», сын Мельхіёра і Соф’і з Пшыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у французскім войску.

У 1748 на даручэнне Морыца Саксонскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспаспяхова спрабаваў падкупіць Аляксандра Бястужава з мэтай пераканаць расійскую імператрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндскага і Земгальскага.

Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасійскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзенне ў Рэч Паспалітую расійскіх войскаў з мэтай здушэння Барскай канфедэрацыі[3]. Інфармаваў расіян пра ўсе дзеянні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.

Ініцыятар стварэння і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расіяй.

Remove ads

Зноскі

  1. Władysław Roch Gurowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 172.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123243396'></a>
  3. Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads