Юзаф Смалінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.
Дзейнасць
Займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.
Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
- Капліца ў Дунайчыцах. 1900
- Лямус старога двара ў Кукавічах. 1902
- Дом у Міры. 1907
- Сядзіба ў Мазурках. 1907
- Тыповы мяшчанскі дом у Нясвіжы. 1907
- Царква ў Судчы. 1907
Remove ads
Зноскі
- Józef Teofil Smoliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads