Юлемістэ (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Возера Юлемістэ (эст.: Ülemiste) — возера ў ваколіцах Таліна. З’яўляецца крыніцай пітной вады горада з XIV стагоддзя. Па дадзеных на 2005 год, сярэдняе спажыванне вады складала 60829 м³ у суткі. Побач з возерам размешчаны Талінскі аэрапорт і гандлёвы цэнтр Ülemiste.
Remove ads
Жывёльны свет
У возеры водзяцца розныя віды рыб, у тым ліку вугры, завезеныя сюды ў 1986 годзе драпежныя рыбы складаюць усяго 5 % ад агульнай колькасці рыб.
Міфалогія
Паводле эстонскіх легендаў возера Юлемістэ ўзнікла са слёз дзяўчыны Ліндэн, якая прысела на валун і аплаквала свайго мужа Калева, які загінуў на вайне.
Шырока распаўсюджаная і легенда аб старым з Юлемістэ. У тых, каго ён сустрэне на сваім шляху, ён пытаецца: «Талін ужо дабудавалі?». Калі хтосьці адкажа, што дабудавалі, то, згодна з легендай, возера Юлемістэ затопіць горад. Па гэтай прычыне будаўніцтва ў Таліне не павінна спыняцца.
Remove ads
Галерэя
- Від з вышыні птушынага палёту
- Валун Ліндаківі перад водаачышчальнай станцыяй.
- Ан-26 на лёдзе возера Юлемістэ, 18 мая 2010 года
- Возера Юлемістэ, 28 снежня 2007 года
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads