Юльюш Махульскі

польскі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юльюш Махульскі
Remove ads

Юльюш Ян Махульскі (польск.: Juliusz Jan Machulski; нар. 10 сакавіка 1955, Ольштын, Польшча) — польскі рэжысёр, прадзюсар, акцёр, сцэнарыст і драматург. Заснавальнік адной з найбуйнейшых кінастудый Польшчы «Zebra». Вядомы сваімі карцінамі «Ва-банк» (1981) і «Сэксмісія» (1983).

Хуткія факты Юльюш Махульскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Юльюш Махульскі нарадзіўся 10 сакавіка 1973 года ў Ольштыне. Скончыў VII Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юльюша Славацкага ў Варшаве. Вучыўся на факультэце польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на факультэце кінарэжысуры ў Дзяржаўнай вышэйшай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі[3].

Творчасць

Thumb
Зорка Юльюша Махульскага на Алеі зорак у Лодзі.

Дэбютная праца ў кіно — крымінальная камедыя «Ва-банк» (1981) — прынесла рэжысёру вядомасць і першыя кінаўзнагароды. Наступны поспех — навукова-фантастычная камедыя «Сэксмісія» (1983).

Зняў пародыю на гангстарскае кіно «Дэжавю» (1990) пра 20-я гады XX стагоддзя ў ЗША.

Стаў рэжысёрам шэрагу камедый і крымінальных стужак, а таксама гістарычнага фільма «Эскадрон» (1992).

Выдаў зборнік фельетонаў «Хітман» (2012)[4] і раман «Малпа, якая вісіць» (2023)[5].

10 снежня 1998 на Алеі Зорак у Лодзі з'явілася зорка Юльюша Міхульскага[6].

У 1997 стаў членам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2011 — Рады Польскага інстытута кінамастацтва[7].

Remove ads

Асабістае жыццё

Юльюш Махульскі — з акторскай сям'і, ягоная маці — Галіна, а бацька — Ян Махульскі[3].

Быў у шлюбе з актрысай Бажэнай Стрыйкуўнай і мадэллю Елізаветай Вяргасавай. Цяперашняя жонка — касцюмерка і дэкаратарка Эва Эйсмант[8].

Выбраная фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Назва па-польску ...
Remove ads

Узнагароды

Мае срэбны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» (2005)[10], Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2014)[11], Медаль Прызнання Фонду Касцюшкі (ЗША, 2015)[6].

З'яўляецца ганаровым грамадзянінам Любліна з 2022 года[6].

Больш інфармацыі Год, Польская назва фільма ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads