Юльян Крывіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юльян Крывіцкі (польск.: Julian Krzywicki; 1806 — 1869) — дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Юльян Крывіцкі, маршалак шляхты Гродзенскай губерні ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крывіцкіх герба «Любіч». Сярэдні сын Ксаверыя Крывіцкага, ротмістра гарадзенскага і суддзі земскага ваўкавыскага, і Караліны з Дзяконскіх, дачкі падскарбія надворнага літоўскага Антонія Дзяконскага[1].

Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Воля[1].

У 1863—1867 гадах быў маршалкам шляхты Гродзенскай губерні. Сапраўдны стацкі саветнік. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасць[1].

Remove ads

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Ганны I ступені[1].

Сям’я

З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім род Крывіцкіх згас. Дачка Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладзіслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads