Юлій Пятровіч Ванаг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юлій Пятровіч Ва́наг (25 чэрвеня (8 ліпеня) 1903, хут. Ірбесала[3], Унгермуйжская воласць, Дзвінскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 12 кастрычніка 1986, Рыга, СССР) — латышскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры[3]. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1953), Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[3]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].

Хуткія факты Юлій Пятровіч Ванаг, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1927 годзе[3]. У 1941 годзе напісаў (сумесна з Ф. Ракпелнісам  (руск.)) п’есу «Яны праклалі шлях» пра барацьбу латышскага народа за Савецкую ўладу і лібрэта оперы «Рута»(пастаўлена ў 1943 годзе).

У п’есе «Сустрэча на беразе» (1948) паказаў аднаўленне прамысловасці і рост сацыялістычных спазнанняў людзей Савецкай Латвіі. П’есы Ванага ставіліся ў Мастацкім тэатры  (руск.) (Рыга), а таксама ў іншых тэатрах Латвіі.

Таксама працаваў як кінадраматург: сцэнарыі «Вясновыя замаразкі», «За лебядзінай зграяй аблокаў» і іншыя.

Аўтар тэксту дзяржаўнага гімна Латвійскай ССР[3].

Перакладчыцкая дзейнасць

Пераклаў на латышскую мову вершы Я. Купалы, аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» І. Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Беларускія народныя казкі» і інш[3].

Remove ads

Асноўныя творы

Зборнікі вершаў

  • «В воротах солнца» (1946)
  • «Глубокая пахота» (1950)
  • «Горькие цветы» (1960)
  • «Из чаши воспоминаний» (1965)
  • «Поэзия» (1973)
  • «Годы» (1973)
  • «Вспомни, молодость моя» (1976)
  • «Следы на кромке прибоя» (1978)

П’есы

  • «Они проложили путь» (1941)
  • «Встреча на берегу» (1948)
  • «Корабль выходит в море» (1955)
  • «Баллада о неизвестном солдате» (1967)

Сцэнарыі да кінафільмаў

  • «Весенние заморозки»
  • «За лебединой стаей облаков»
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads