Юліус Бісьер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юліус Бісьер (ням.: Julius Bissier; 3 снежня 1893, Фрайбург-ім-Брайсгау — 18 чэрвеня 1965, Аскона) — нямецкі жывапісец-абстракцыяніст, блізкі кірунку інфармаль (фр. art informel), які пачынаў як мастак Новай рэчыўнасці (ням. Neue Sachlichkeit).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў небагатай сям’і. Яго бацька памёр у 1907 годзе, калі хлопчыку было 13 гадоў. У 1913 годзе вывучаў гісторыю мастацтваў у Фрайбургскім універсітэце. У 1914 годзе працягнуў навучанне ў Мастацкай акадэміі Карлсруэ. У 1914—1918 гадах у войску. У 1918 годзе працягнуў навучанне на мастака ў Мюнхене. На Бісьер моцна паўплывала знаёмства з сінолагам Эрнстам Гросэ (1862—1927), якое адбылося ў 1919 годзе. Гросэ пазнаёміў маладога мастака з мастацтвам і духоўнымі практыкамі Азіі. Бісьер вывучаў прыёмы традыцыйнага жывапісу тушшу (свае першыя працы тушшу мастак стварае ў 1926 годзе).
У 1928 годзе атрымаў Залаты медаль у галіне жывапісу горада Дзюсельдорф. У 1930 годзе Бісьер пазнаёміўся ў Парыжы са скульптарам Канстанцінам Бранкузі. Гэтая сустрэча (як і папярэдняя ёй — з жывапісцам Вілі Баўмейстэрам) паслужыла штуршком да эксперыментаў Бісьера у галіне беспрадметнасці.
У 1929—1933 гадах выкладаў у Фрайбургскім універсітэце. У 1934 годзе пры пажары ва ўніверсітэце гіне велізарная колькасць прац мастака. У 1935—1938 гадах неаднаразова наведваў Італію. У 1939 годзе пераехаў у Хагнау на Бодэнскім возеры. У 1955—1956 гадах пачаў сваю серыю работ «Мініяцюры». У 1958 годзе — рэтраспектыва работ Ю.Бісьера ў «Таварыстве Кёстнера», Гановер. У 1959 годзе прыняў удзел у выставе сучаснага мастацтва дакумента II, Касель; мастаку прысуджаецца прэмія Карнеліуса горада Дзюсельдорфа. У 1959—1960 гадах Ю. Бісьер ствараў насценныя пано для Фрэйбургскага ўніверсітэта; рэтраспектывы яго работ у Грамадскім музеі (Gemeente-Museum), Гаага і Палацы прыгожых мастацтваў, Брусель.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 16 красавіка 2025.
- Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 16 красавіка 2025.
- Bissier, Julius Heinrich // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads