Юлія Анатольеўна Свірыдзенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Анатоліеўна Свірыдзенка (нар. 25 снежня 1985, Чарнігаў) — украінскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, прэм'ер-міністр Украіны з 17 ліпеня 2025 года. Яна стала другой жанчынай у гісторыі Украіны, якая ўзначаліла ўрад.
Нарадзілася ў сям’і службоўцаў. У 2008 годзе яна з адзнакай скончыла Кіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент антыманапольнай дзейнасці» і атрымала ступень магістра. Тады ж распачала навучанне ў аспірантуры ў той жа навучальнай установе па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай».
Сваю кар’еру пачала ў прыватным сектары, а ў 2011 годзе стала кіраўніком пастаяннага прадстаўніцтва горада Чарнігава ў кітайскім горадзе Усі, што мела на мэце прыцягненне інвестыцый і развіццё двухбаковых эканамічных сувязяў. У наступныя гады яна займала шэраг пасад у органах мясцовага самакіравання і дзяржаўнай улады. У 2018 годзе была выконваючай абавязкі кіраўніка Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
На нацыянальным узроўні яна пачала актыўную дзейнасць у 2019 годзе як намеснік міністра эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі. Пазней узначаліла фонд дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на выпадак беспрацоўя і прадстаўляла Украіну ў Трыстаронняй кантактнай групе па Данбасе. У снежні 2020 года стала намеснікам кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны.
4 лістапада 2021 года яе прызначылі першым віцэ-прэм’ерам і міністарм эканомікі. На гэтай пасадзе яна рэалізавала шэраг ініцыятыў у сферы падтрымкі бізнесу ва ўмовах вайны. Яе намаганнямі была створана праграма рэлакалізацыі прадпрыемстваў з акупаваных і прыфрантавых тэрыторый — да канца 2022 года было перамешчана больш за 770 кампаній, што дазволіла захаваць дзясяткі тысяч працоўных месцаў. Таксама дзейнічалі праграмы працаўладкавання для ўнутрана перамешчаных асоб і падтрымкі наймальнікаў.
З 2022 года ўзначальвала міжведамасную рабочую групу па санкцыйнай палітыцы. Яна выступала за ўзмацненне міжнароднага санкцыйнага ціску на Расію і праводзіла перамовы з прадстаўнікамі заходніх краін. Як лічыцца, менавіта яна стаяла за ініцыятывамі ўвядзення санкцый супраць шэрагу ўкраінскіх палітыкаў, уключаючы Пятра Парашэнку, што выклікала рознагалосьсі ў палітычным асяроддзі.
У ліпені 2025 года Уладзімір Зяленскі вылучыў яе на пасаду прэм’ер-міністра. Асноўнымі мэтамі яе прызначэння называлі неабходнасць актывізацыі ўласнай абароннай вытворчасці, у тым ліку вытворчасці беспілотнікаў, эканамічнай дэрэгуляцыі, раскрыцця ўнутранага інвестыцыйнага патэнцыялу краіны і забеспячэння эфектыўнай сацыяльнай палітыкі. 17 ліпеня Вярхоўная Рада падтрымала яе кандыдатуру, і ў краіне быў сфармаваны новы ўрад.
Акрамя палітычнай кар’еры, вядомая сваёй адукаванасцю і ўдзелам у міжнародных праграмах. Яна навучалася ў Германіі і Швецыі, дзе асвойвала стратэгіі эканамічнага росту і практыкі добрага кіравання. Гэта дазволіла ёй адаптаваць перадавыя практыкі да ўкраінскіх рэалій.
У асабістым жыцці яна замужам, пара выхоўвае дачку. Паводле дэкларацый, сям’я валодае жыллём у Кіеве і Чарнігаве.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads