Юлі (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Юлі» (ісп.: Yuli) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Ісіар Бальяін[en][2].

Хуткія факты Юлі, Жанры ...

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].

Remove ads

Сюжэт

«Юлі» — мянушка, якую даў Карласу Акосце яго бацька Пэдра. Юлі з дзяцінства цярпець не мог дысцыпліну і вучобу. Большую частку сваіх ведаў ён атрымліваў на вулачках беднага квартала ў Гаване. Але, распазнаўшы ў сыне талент, Пэдра прымусіў яго паступіць у Нацыянальную балетную школу Кубы. Супраць волі Юлі і насуперак яго недысцыплінаванасці, свет танца зачараваў хлопца. Так пачалася гісторыя аднаго з легендарных кубінскіх танцораў, які не спыняўся ні перад якімі табу і стаў першым цемнаскурым Рамэа Лонданскага каралеўскага балета[3].

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Карлас Акоста
  • Санцьяга Альфонса
  • Кейвін Марцінэз
  • Эдзілсан Мануэль Альбера Нуньез
  • Лаура Дэ Ла Уз

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[4].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads