Юнацкі спеўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Юна́цкі спе́ўнік» (арыгінал: юнацкі сьпеўнік) — зборнік песень Беларускага саюзу моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 года ў Мінску.
Remove ads
Гісторыя стварэння
На просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазітарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала і паэтаў, і кампазітараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». Гімнам СБМ лічылася песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перадусім».
Remove ads
Змест

Спеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнай песні ёсць малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песень з нотамі да іх. Частка песень былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.
Спіс песень
- Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн)
- Люблю наш край
- Беларусь наша маці-краіна
- Пагоня
- Беларуская зямліца
- Мы — моладзь
- Пойдзем, пойдзем
- Марш арлянятаў
- Кінь вечны плач
- У гушчарах
- Наша мэта
- Да моладзі
- Беларусь перадусім
- Застольная песня
- Слуцкія ткачыхі
- Купалінка
- А мы ляда капалі
- Чачотачка
- Бульба
- Лявоніха
Remove ads
Аўтары песень
Тэксты
Музыка
- Уладзімір Тэраўскі
- Мікалай Шчаглоў
- М. Маўсон
- Аляксей Туранкоў
- Альбін Стэповіч
- Мікола Равенскі
Малюнкі
На жаль, не вядома, хто маляваў да кнігі.
Цікавыя факты
- Экзэмпляр «Юнацкага сьпеўніка» захоўваецца ў Бібліятэцы Францішка Скарыны ў Лондане.
- Частка песень з кнігі былі выкананы аматарамі ў межах праекта «Беларус на варце» і гуртамі «Молат», «P.D. SS. Totenkopf», «N.R.M.», «Унія» і іншымі.
Спасылкі
- Юнацкі спеўнік у электронным выглядзе
- Гістарычная даведка пра спеўнік
- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944) // Pawet.net. — 26-07-2012.
- РЭКАНСТРУЯВАЛІ ПЕСЬНІ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ // Tuzin.fm. — 02.01.2014. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020.
- Пра праект «Беларус на варце»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
