N.R.M.

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

N.R.M.
Remove ads

N.R.M. — беларускі рок-гурт. Створаны ў 1994 на аснове гурта «Мроя». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як Незалежная Рэспубліка Мроя.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанры ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Лявон Вольскі

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «Try čarapachi» («Тры чарапахі», 2000) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах[1].

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: Польшча, Германія, Славакія, Швецыя. На Беларусі канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»[2].

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[3][4].

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 года[5] гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне.

Увесь 2011 год гурт выступаў без яго, прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[6] і рыхтаваў песні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

Remove ads

Дыскаграфія

Thumb
Канцэрт N.R.M. ў Горках, 2011 год

Альбомы

Супольныя праекты

Удзельнікі

Колішнія ўдзельнікі

Remove ads

Храналогія

Пабочныя праекты

Зноскі

  1. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года. Музыкальная газета(руск.) (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2008.
  3. Погодина, Людмила (2007). ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
  4. Радионов, Вячеслав. N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (руск.). Ultra-music.com (2 сакавіка 2011).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads