Юндзілы (вёска)

вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́ндзілы[1] (трансліт.: Jundzily, руск.: Юндилы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[2].

Remove ads

Назва

Ад балцка-літоўскага імя Jundila літоўскае прозвішча Jundila, тапонімы Jundilai, Jundiliškės. З асновай Jund- (без утваральніка -il-) прозвішча Junda, тапонім Jundiškės.[крыніца не паказана 115 дзён]

Славутасці

У 200 м на поўдзень ад вёскі, у невялікім перелеску размешчана царква XIX стагоддзя. Праваслаўны храм пабудаваны ў традыцыйным для Палесся стылі, практычна без якіх-небудзь элементаў дэкору. Ён складаецца з невялікага бабінца, увянчанага распяццем, асноўнага аб'ёму і апсіды. Сцены вертыкальна абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны ў жоўты колер. У сценах і апсідзе зроблена па 3 аконных праёмы з кожнага боку.

Перад храмам стаіць невысокая двух'ярусная званіца. Яна ўяўляе сабой абгароджаную платформу пад шатровым дахам, пастаўленую на 4 слупы.

Камень-следавік, які знаходзіцца каля царквы, па павер’ях з’яўляецца цудатворным. Паданне апавядае, што пасля з’яўлення гэтага валуна, на якім захаваўся адбітак Багародзіцы, была пабудавана капліца. Потым на яе месцы ўзвялі царкву. Побач са «следам» Багародзіцы на камені маюцца «сляды» жывёл. Гавораць, што ў гэтых паглыбленнях збіраецца дажджавая вада: калі прамыць ёю хворыя вочы, можна вылечыцца[3].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads