Юргіс Шаўліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юргіс Шаўліс
Remove ads

Юргіс Шаўліс (5 мая 1879, Бальшаны — 18 кастрычніка 1948, Лугана) — літоўскі палітык і дыпламат, падпісант Акту незалежнасці Літвы 1918 г., літоўскі пасол у Варшаве ў 1939 г.

Хуткія факты Юргіс Шаўліс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццярыс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая асела на Жмудзі. Скончыў гімназію ў Паланзе, каб пазней вучыцца ў віленскай семінарыі. Пасля двух гадоў навучання распачаў эканамічную адукацыю ва ўніверсітэце Берна, дзе ў 1912 г. атрымаў тытул доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Літву працаваў у Віленскім дваранскім банку.

Яшчэ ў маладосці быў заангажаваны ў палітычную дзейнасць, у 1902 годзе стаў членам Літоўскай дэмакратычнай партыі. Як член Тарыбы ў 1917—1918 гг. быў сярод асоб, якія падпісалі Акт незалежнасці Літвы 1918 г..

У тым самым годзе распачаў дыпламатычную кар’еру, быў пасланнікам маладой літоўскай дзяржавы ў Германіі (займаў пасаду пасла ў Берліне), пазней быў паслом у Швейцарыі (1919), Рыме (1921—1923) i Ватыкане (1927—1931). У 1931 г. зноў прызначаны паслом у Германіі, выконваў там абавязкі да 1938 г.

Пасля ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў з Польшчай, Антанас Смятона прызначыў яго паслом Літоўскай рэспублікі ў Варшаве, даверчыя граматы перадаў прэзідэнту Масціцкаму 11 студзеня 1939 г.

Пасля выезда з Варшавы зноў стаў паслом Літвы ў Швейцарыі, дзе выконваў абавязкі да 1946 г.

Не вярнуўся ў Савецкую Літву, памёр у эміграцыі ў Лугана.

Быў масонам, належаў да лож «Litwa» i «Lietuva».

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads