Юрша
(пам. 1470-я) староста луцкі і брацлаўскі, ваявода кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрша (?—пасля 1475) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў, магчыма, з Мсціслаўскага княства. Належаў да ліку магнатаў, якія адстойвалі незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага ад Польшчы, падтрымліваў вялікіх князёў Вітаўта, Свідрыгайлу і Казіміра. Да 1429 года атрымаў ад Вітаўта ўрад луцкага старосты. У 1431 годзе паспяхова бараніў Луцк на нападу польскіх войск.
У час феадальнай вайны 1432—1439 гадоў падтрымліваў Свідрыгайлу. Пасля страты ў 1432 годзе Луцка Свідрыгайла прызначыў Юршу бранскім старостам, каля 1436 — кіеўскім ваяводам. У 1436 годзе Юрша захапіў для Свідрыгайлы Старадуб, у 1437 годзе разбіў пад Кіевам войскі Жыгімонта Кейстутавіча, але пасля быў вымушаны прызнаць яго як вялікага князя. Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Крэменецкае (з 1441) і Брацлаўскае (1447—52) староствы. У 1452 годзе Юрша быў адным з трох упаўнаважаных, якія прымалі Валынь пад уладу вялікага князя літоўскага пасля смерці панаваўшага там Свідрыгайлы.
Сын Юршы Іван быў гаспадарскім маршалкам (1488—1489) і ўладзімірскім намеснікам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads