Юрый Іванавіч Андрэеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Андрэеў (нар. 27 чэрвеня 1954, Багародзіцк, Тульская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў Багародзіцку Тульскай вобласці РСФСР.
Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (афіцэр ракетных войскаў і артылерыі, інжынер па эксплуатацыі артылерыйскага ўзбраення), Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна (афіцэр па кіраванні баявымі дзеяннямі).
Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, батарэі, дывізіёна, артылерыйскага палка паветрана-дэсантнай дывізіі ў Афганістане, начальніка аддзялення артылерыі паветрана-дэсантнай дывізіі, начальніка аддзялення падрыхтоўкі войскаў аддзела падрыхтоўкі войскаў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў, начальніка аддзела падрыхтоўкі і выхавання асабовага складу пагранічнага атрада пагранічных войскаў, начальніка пагранічнага атрада пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].
Remove ads
Узнагароды
- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені,
- медаль «За баявыя заслугі»,
- васямнаццаць юбілейных медалёў,
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- Ганаровая грамата Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва,
- Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[3].
Зноскі
- АНДРЕЕВ ЮРИЙ ИВАНОВИЧ(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads