Багародзіцк
горад у Тульскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багародзіцк — горад (з 1777) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Багародзіцкага раёна Тульскай вобласці. Горад размешчаны на правым беразе ракі Упёрты (прыток Упы), за 65 км ад Тулы і 240 км ад Масквы. Чыгуначная станцыя Жданка. Паблізу ад горада — федэральная траса М4 «Дон».
Remove ads
Гісторыя
Багародзіцк адносіцца да старажытных рускіх гарадоў, чыя першапачатковая гісторыя звязана з абаронай ад ворагаў паўднёвых межаў сярэднявечнай Маскоўскай дзяржавы[2].
У пачатку XVI стагоддзя з мэтай умацавання паўднёвай і паўднёва-ўсходняй межаў дзяржавы ўладкованы абарончы рубеж — засечная рыса. Многія вартаўнічыя заставы ў яе межах паступова станавіліся мястэчкамі, сярод іх Багародзіцк, заснаваны па ўказе цара Аляксея Міхайлавіча[2].
У 1924—1934 гадах Багародзіцк з’яўляўся цэнтрам Багародзіцкага раёна. З 1926 года страціў статус павятовага горада ў сувязі з ліквідацыяй Багародзіцкага павета.
У час Вялікай Айчыннай вайны горад быў у акупацыі з 15 лістапада па 15 снежня 1941 года. За гэты час нямецкая армія пакарала смерцю 32 чалавекі і разбурыла пры адступленні 65 % дамоў.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Вядомыя асобы
- Юрый Іванавіч Андрэеў (нар. 1954) — беларускі палітык.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads