Юрый Іванавіч Кулажанка
беларускі матэматык, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (2016—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Кулажанка (27 мая 1964, Ручаёўка, Гомельская вобласць — 11 снежня 2024) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лічбаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2004)[1]. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (2016—2024).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 мая 1964 года ў в. Ручаёўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1986 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Матэматыка». Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1986 годзе размеркаваны на пасаду настаўніка матэматыкі Даўгалескай сярэдняй школы Гомельскага раёна, а ў 1988 годзе прызначаны на пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Верхне-Брылеўскай сярэдняй школы Гомельскага раёна.
У 1990 годзе паступіў і ў 1992 годзе скончыў аспірантуру Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў». У 1998 годзе абараніў кандыдацкую на тэму «Крытэрыі паўабелявасці n-арных груп»[2], а ў 2015 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Поліядычныя аперацыі і іх прыкладанні»[3].
З 1992 па 2004 год працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.
З 2004 па 2014 год — першы прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
З 2014 года па 2016 год працаваў начальнікам упраўлення падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].
26 кастрычніка 2016 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту[1].
З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.
Памёр 11 снежня 2024 года пасля цяжкай і працяглай хваробы[4].
Remove ads
Узнагароды
- Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)[1],
- падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[5],
- грамата Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[5],
- ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[5],
- знак адрознення «Ганаравы транспартнiк»[5],
- нагрудны знак «Выдатнiк Беларускай чыгункі»[5],
- падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].
Remove ads
Зноскі
- Кулаженко Юрий Иванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 20 снежня 2020.
- Критерии полуабелевости n-арных групп : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.06 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 1998.
- Полиадические операции и их приложения : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.06: защищена 29.05.2015: утверждена 25.11.2015 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 2015.
- Ушел из жизни Юрий Иванович Кулаженко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2024. Праверана 11 снежня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads