Юрый Іванавіч Нікалаеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Нікалаеў (14 верасня 1934, Кранштат Ленінградскай вобласці — 3 лістапада 2013) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацькоў і малодшага брата. Выхоўваўся ў дзіцячым доме імя Заслонава Шаркаўшчынскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. У 1960 годзе скончыў БДУ, аддзяленне журналістыкі. З верасня таго ж года працаваў у раённых газетах Гродзеншчыны: у радунскай — літсупрацоўнікам, у скідзельскай — адказным сакратаром, у ваўкавыскай — загадчыкам сельгасаддзела, у лідскай — намеснікам рэдактара. Са студзеня 1969 года па студзень 2005 года — рэдактар ашмянскай раённай газеты.
Аўтар кнігі «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2009).
Remove ads
Узнагароды
У 1989 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За цыкл матэрыялаў аб станаўленні мясцовага друку на заходніх тэрыторыях рэспублікі пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі прысуджана званне лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў у рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро». У 2009 годзе за асабісты ўклад у беларускую журналістыку прысуджана званне Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». У 2009 годзе прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін г. Ашмяны»[1][2].
Remove ads
Зноскі
- Ганаровыя грамадзяне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 30 кастрычніка 2020.
- Нікалаеў Юрый Іванавіч (1934—2013)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads