Юрый Іванавіч Нікіфараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Іванавіч Нікіфараў (20 лютага 1937, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці18 чэрвеня 2003, Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог.

Хуткія факты Юрый Іванавіч Нікіфараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе[1]. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта[2].

Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:

"Вострая дынаміка руху, дэфармацыя форм, колеравая экспрэсія ў карцінах «Рэквіем па камбату» і «Тыл» перадаюць трагедыю вайны вобразна і выразна. Асуджэнне і бяссілле перад маральнай слепатой і ўпадкам нораваў раскрыты ў творы «Звер чакае»". Ала Альфяровіч-Мальцава, мастацтвазнаўца

Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш.

Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістай кар'ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам.

Remove ads

Памяць

У 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў!»[3].

23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве».

Зноскі

  1. Нікіфараў Юрый Іванавіч (1937—2003)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.
  2. Рубцоў Уладзімір Міхайлавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads