Юрый Аляксандравіч Гусеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Аляксандравіч Гу́сеў (29 мая 1929, г. Прыволжск, Іванаўская вобласць, Расія — 2 кастрычніка 2010) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1984)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1954 годзе БДУ. Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце ў Гродзенскай вобласці. З 1961 года ў БДУ, з 1983 года загадчык кафедры ў Акадэміі аграрных навук, з 2001 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1].
Член Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар зборнікаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010)[1].
Творы
- Актуальные проблемы педагогики высшей школы. Минск, 1979;
- Познание и творчество. Минск, 1987;
- Социальное познание. Минск, 2002;
- Вундеркинды Беларуси: лит., изобраз., музык., научнотехн. и спортивное творчество одаренных детей. Минск, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads