Юрый Аляксандравіч Карачун

беларускі мастак-графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Аляксандравіч Карачун
Remove ads

Юрый Аляксандравіч Карачун (27 снежня 1931, Менск — 11 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977—1997 гадах.

Хуткія факты Юрый Аляксандравіч Карачун, Дата нараджэння ...

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Крым. Місхор», «Гурзуф»; акварэлі «Першы снег», «Прага». З’яўляўся аўтарам-складальнікам альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Працы Юрыя Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.

Remove ads

Памяці мастака

27 снежня 2006 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы абарот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «75 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Карачуна», падрыхтаваны выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта». У дзень выхаду канверта ў абарот на Мінскам паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Мастак канверта і спецштэмпеля Арцём Рыбчынскі. Колер масцікі — чорны. Тыраж 56 тысяч экзэмпляраў[1].

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Карачун Ю. А. «Якуб Колас у творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
  • Карачун Ю. А. «Янка Купала ў творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
  • Карачун Ю. А. «Евгений Зайцев». — Минск: Беларусь, 1988. — 134 с.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads