Яўген Аляксеевіч Зайцаў

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Аляксеевіч Зайцаў
Remove ads

Яўген Аляксеевіч Зайцаў (3 студзеня 1908 (21 снежня 1907)13 верасня 1992) — народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973).

Хуткія факты Зайцаў Яўген Аляксеевіч, Дата нараджэння ...
Thumb
«Парад партызан у Мінску» (1948) на паштовай марцы Беларусі
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя ў Невелі Віцебскай губерні ў сям'і паштовых работнікаў. Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала (1920), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1926-30-х гадах на керамічным і жывапісным аддзяленні ў М. П. Міхалапа, В. В. Волкава, М. А. Керзіна, М. В. Лебедзевай. Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1930-37), дзе яго выкладчыкамі былі А. А. Асмёркін  (руск.), К. С. Пятроў-Водкін і П. С. Навумава. З 1938 працаваў у Беларусі: кіраваў курсамі па павышэнню кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выконваў роспісы ў Тэатры оперы і балета БССР, якія цяпер страчаны. З'яўляўся членам Саюза мастакоў БССР з 1940 года. У 1948-50 гадах быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР. Сумесна з мастаком І. Ціханавым ствараў дэкаратыўныя пано для кінатэатра «Піянер». Па галоўным фасадзе кінатэатра «Піянер» размяшчаецца тэматычнае пано з каляровага шкла, фае кінатэатра аформлена мазаічным пано «Шчаслівае дзяцінства»:

Remove ads

Зноскі

  1. Зайцев Евгений Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads