Юрый Анатолевіч Панфілаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Анатолевіч Панфілаў (нар. 6 ліпеня 1966) — беларускі чыгуначнік, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 ліпеня 1966 года[1].
Скончыў ПТВ № 35 чыгуначнага транспарту. Служыў у шэрагах Савецкай Арміі[2]. У 1991[2] годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Вагонабудаванне і вагонная гаспадарка»; у 2003[2] годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].
Служыў у радах Савецкай арміі[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у Віцебскім вагонным дэпо Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе прайшоў шлях ад брыгадзіра да першага намесніка начальніка дэпо[1].
З 2006 года працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі, з 2011[2] года кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска, са снежня 2020[2] года кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Кастрычніцкай акругі № 20. Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога, гарадскога выканаўчых камітэтаў, Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў[1].
Сям’я
Жанаты, мае дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads