Юрый Валер’евіч Чарнякевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Валер’евіч Чарняке́віч (нар. 10 мая 1979, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнаўца, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2017)[1].

Хуткія факты Юрый Валер’евіч Чарнякевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 мая 1979 года ў Пінску Брэсцкай вобласці. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Дзіцячая і юнацкая журналістыка» і атрымаў кваліфікацыю «настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дзіцячы і юнацкі журналіст». У 2008 годзе закончыў аспірантуру гэтага ж універсітэта[1].

У 2015—2017 гадах працаваў аглядальнікам газеты «Культура». З 2017 года працуе на кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка, дзе займае пасаду старшага выкладчыка[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя інтарэсы — беларуская і славянская лінгвістыка, дыялекталогія і этналінгвістыка[1].

Сям'я

У шлюбе з літаратуразнаўцай Аксанай Пятроўнай Чарнякевіч (па нараджэнні Бязлепкінай; нар. 1981)[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads