Юрый Васілевіч Смірноў (спявак)

беларускі спявак (1925—1997) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́рый Васі́левіч Смірно́ў (руск.: Юрий Васильевич Смирнов; 2 верасня 1925, в. Даманава, цяпер Ржэўскі раён, Цвярская вобласць, Расія25 красавіка 1997) — беларускі спявак (лірычны тэнар).

Хуткія факты Юрый Васілевіч Смірноў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў Саратаўскую кансерваторыю. З 1954 года саліст Омскага тэатра музычнай камедыі. У 1958—1989 гадах саліст Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Творчасць

Прасоўваў вакальную музыку беларускіх кампазітараў. Сярод запісаў на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі – Конрад («Кветка шчасця» Аляксея Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова); вакальныя цыклы «Аб каханні і працы» Сяргея Аксакава на словы Пятра Прыходзькі, «Поры года» Дзмітрыя Лукаса на словы Эдзі Агняцвет, «Бедны Пётр» Пятра Падкавырава на словы Генрыха Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» Івана Кузняцова на словы Авар’яна Дзеружынскага і К. Разганаева[1].

Remove ads

Узнагароды

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads